Вялікі Лондан
Вялікі Лондан англ.: Greater London | |||
---|---|---|---|
Афіцыйныя сімвалы | |||
| |||
Гл. таксама Іншыя графствы Англіі | |||
Статус | рэгіён і цырыманіяльнае графства | ||
Краіна | Вялікабрытанія | ||
Рэгіён | Лондан | ||
Уваходзіць у | Англію | ||
Уключае | 32 раёны і Лонданскі Сіці | ||
Дата ўтварэння | 1 красавіка 1965 | ||
Плошча, усяго | 1572[1] км² (9-е месца) | ||
Код ONS | H | ||
Код NUTS | UKI | ||
Дэмаграфія (2012) | |||
Насельніцтва, усяго | 8 308 400 (1-е месца) | ||
Шчыльнасць | 5285,24/км² | ||
Палітыка | |||
Афіцыйны сайт | |||
Адміністрацыйны падзел | |||
| |||
Катэгорыя на Вікісховішчы: Greater London |
Вялікі Лондан (англ.: Greater London) — адміністрацыйная адзінка ў Англіі, звычайна таксама вядомая як Лондан. Складаецца з 32 раёнаў (лонданскіх бора) і Лонданскага Сіці. Быў утвораны ў 1965 годзе з Лонданскага графства і частак іншых суседніх графстваў. Сама назва Вялікі Лондан у розных значэннях існавала да ўтварэння цяперашняй адміністрацыйнай адзінкі.
З 1994 года (пад назвай Лондан) таксама з'яўляецца адным з дзевяці рэгіёнаў Англіі і пасля адзінкай першага ўзроўню ў рамках Наменклатуры тэрытарыяльных адзінак для мэт статыстыкі Еўрапейскага Саюза.
Энцыклапедыя Брытаніка вызначае Вялікі Лондан як метрапальнае графства[2], хоць афіцыйна ён гэтага статусу не мае.
Сіці мае асобы палітычны статус і ўзначальваецца лорд-мэрам Лонданскага Сіці. Манарх пакідае за сабой права на стварэнне Лейтэнанцкай камісіі з функцыямі лорд-лейтэнанта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Лондан падзелены на Сіці і нашмат буйнейшы Вялікі Лондан. Гэты падзел існуе, паколькі пасля таго, як Лондан вырас і паглынуў шэраг суседніх населеных пунктаў, некалькі праведзеных адміністрацыйных рэформаў не змаглі аб'яднаць Сіці з астатняй сталіцай, і яго ўнікальная палітычная структура захавалася да нашых дзён. Пашырэнне Лондана працягнулася, розныя дамоўленасці, якія прымаюцца з 1855 года, дазволілі яму рэгуляваць усё большую і большую плошчу, пакуль у 1965 годзе не была створана новая адміністрацыйная адзінка — Вялікі Лондан.
Тэрмін Вялікі Лондан выкарыстоўваўся і да 1965 года, пазначаючы тэрыторыю, якая супадала з гарадскім паліцэйскім дыстрыктам (напрыклад, у перапісе 1901 года),[3] гарадскім водным саветам (ухвалена саветам лонданскага графства ў мэтах статыстыкі),[4] лонданскай тэрыторыяй пасажырскага транспарту і плошчай, вызначанай генеральным рэгістратарам як агламерацыя Вялікага Лондана.[5] Паміж 1913 і 1916 гадамі была распрацавана Праграма магістраляў Вялікага Лондана.[6] Самай ранняй формай новай адміністрацыйнай адзінкі быў План рэгіёна Вялікі Лондан, распрацаваны ў 1927 годзе. Тады па плане рэгіён уключаў 4810 км2 і ў ім пражывала 9 мільёнаў чалавек.[4]
Афіцыйнае стварэнне Вялікага Лондана
[правіць | правіць зыходнік]Вялікі Лондан утвораны ў 1965 годзе шляхам аб'яднання адміністрацыйнага графства Лондан, горада-графства Лонданскі Сіці, большай часткі адміністрацыйнага графства Мідлсекс і частак адміністрацыйных графстваў Кент, Сурэй, Эсэкс і Хартфардшыр у адну асобую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Самы маленькі па плошчы рэгіён Англіі, займае тэрыторыю 1572 км2 і мяжуе на поўначы з рэгіёнам Усходняя Англія, на поўдні з рэгіёнам Паўднёва-Усходняя Англія.
Гарадскія агламерацыі
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі рэгіёна Вялікі Лондан размешчана асноўная частка найбуйнейшай у Англіі гарадской агламерацыі Вялікі Лондан, у якой, паводле даных міністэрства статыстыкі ад 2012 года, пражывае 8 308 400 чалавек [7].
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі Вялікага Лондана паводле даных 2012 года пражывае 8 308 400 чалавек (другое месца сярод рэгіёнаў), пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 5285,24 чал./км².
Палітыка і адміністрацыйная прылада
[правіць | правіць зыходнік]Улада і мясцовае самакіраванне
[правіць | правіць зыходнік]Адміністрацыя Вялікага Лондана (Greater London Authority) створана 3 ліпеня 2000 года (замест скасаванага ў 1986 годзе Савета Вялікага Лондана) і забяспечвае падтрымку ў працы Мэру Лондана і яго камандзе, а таксама Лонданская асамблеі ў прадстаўленні інтарэсаў жыхароў Лондана. У адрозненне ад выбарнай пасады Мэра і выбарнай Асамблеі, Адміністрацыя Вялікага Лондана з'яўляецца органам, які дзейнічае ўвесь час[8].
Мэр Лондана выбіраецца жыхарамі Вялікага Лондана шляхам прамога галасавання. 6 мая 2008 года другім Мэрам Лондана стаў Барыс Джонсан, які нарадзіўся ў 1964 годзе ў Нью-Ёрку (ЗША), член кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі[9].
Асамблея Лондана складаецца з 25 членаў:
- 14 членаў Асамблеі — па адным ад кожнай з 14 выбарчых акруг Вялікага Лондана
- 11 членаў Асамблеі — ад кожнай з партый, прапарцыйна набраным галасам ва ўсялонданскім галасаванні, партыя павінна набраць не менш за 5 % галасоў
У выніку апошніх выбараў, 12 членаў Асамблеі — прадстаўнікі лейбарысцкай партыі[10]
Раёны Лондана
[правіць | правіць зыходнік]Вялікі Лондан складаецца з 32 адміністрацыйных адзінак, званых бора (у спісе са 2 па 33) і цырыманіяльнага графства Лонданскі Сіці (першае ў спісе). 12 бора і Сіці ўтвараюць Унутраны Лондан (англ.: Inner London), астатнія 20 — Знешні Лондан (англ.: Outer London). Сіці не з'яўляецца бора, гэта адміністрацыйная адзінка з асобым статусам «Sui generis».
У спісе ў дужках пазначаны даныя пра насельніцтва паводле перапісу 2011 года[11].
|
|
Статус Сіці:
- Лонданскі Сіці кіруецца мясцовым саветам[12] і ўзначальваецца мэрам з часу не пазней як 1189 года, калі першым вядомым нам Лорд-мэрам Лонданскага Сіці (тады яшчэ проста Мэрам Лондана) стаў Генры Фітц-Эйлуін (Henry Fitz-Ailwin de Londonestone)[13].
- Вэстмінстэрскі Сіці ў сучасных сваіх межах кіруецца мясцовым саветам і ўзначальваецца Лорд-Мэрам Вэстмінстэра з 1965 года[14].
Цырыманіяльныя функцыі
[правіць | правіць зыходнік]Цырыманіяльныя функцыі ў рэгіёне падзелены паміж двума цырыманіяльнымі графствамі — Вялікі Лондан і Лонданскі Сіці. Прадстаўнікамі манарха ў гэтых цырыманіяльных графствах з'яўляюцца Лорд-лейтэнант Вялікага Лондана[15] і Яе Вялікасці Лейтэнанцкая камісія ў Лонданскім Сіці, якую ўзначальвае Лорд-мэр Лонданскага Сіці[16][17].
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Краіна | горад | Краіна / Раён / Рэгіён / Акруга | Дата | |
---|---|---|---|---|
Кітай | Пекін | Пекінскі муніцыпалітэт | 2006[18] | |
Францыя | Парыж | Іль-дэ-Франс | ||
Германія | Берлін | Берлін | 2000 | |
Расія | Масква | Горад федэральнага значэння Масква | 1561 | |
Злучаныя Штаты | Нью-Ёрк | Нью-Ёрк | 2001[19] | |
Японія | Токіа | Токіа | 2005 |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Greater London - Overview (англ.). STEMNET. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 20 снежня 2011.
- ↑ Greater London
- ↑ Vision of Britain -Перапіс 1901 года: Папярэдняя справаздача
- ↑ а б Young, K. & Garside, P., Metropolitan London: Politics and Urban Change, (1982)
- ↑ Westergaard, J., The Structure of Greater London, London: Aspects of Change, (1961)
- ↑ The Motorway Archive — The origins of the London Orbital Motorway (M25) Архівавана 20 ліпеня 2009 года.
- ↑ 2011 Census, Population and Household Estimates for the United Kingdom: (2011 Census: QS211EW Ethnic group (detailed), wards in England and Wales (ZIP 7239Kb))
- ↑ Адміністрацыя Вялікага Лондана Архівавана 26 лістапада 2010.
- ↑ Барыс Джонсан на сайце Адміністрацыі Вялікага Лондана Архівавана 26 лістапада 2010.
- ↑ Склад Лонданскай Асамблеі Архівавана 26 лістапада 2010.
- ↑ "Table 8a Mid-2011 Population Estimates: Selected age groups for local authorities in England and Wales; estimated resident population;" (англ.) Перапіс насельніцтва Англіі і Уэльса, 2011 год, ONS
- ↑ Гісторыя мясцовага самакіравання Лонданскага Сіці Архівавана 19 верасня 2010.
- ↑ Гісторыя Лорд-Мэрства Лонданскага сіці Архівавана 28 верасня 2011.
- ↑ Гісторыя Лорд-Мэрства ў Вэстмінстэры Архівавана 13 жніўня 2012.
- ↑ Лорд-лейтэнант Вялікага Лондана
- ↑ Не варта блытаць з мэрам Лондана
- ↑ Функцыі Лорд-мэра Лонданскага Сіці Архівавана 28 кастрычніка 2012.
- ↑ "Beijing, London to be sister cities", China Daily, 11 April 2006. Retrieved on 6 June 2006.
- ↑ Sister City — London(недаступная спасылка). nyc.gov. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2007. Праверана 3 лютага 2007.